Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вошы ў турме на Акрэсьціна


Вызвалены з менскай адміністратыўнай турмы апазыцыйны актывіст Аляксандар Тарнагурскі заявіў, што ў яго камэры былі вошы, а адміністрацыя адмаўлялася праводзіць санапрацоўку.

Сёньня ўвечары былі вызваленыя зь менскай турмы на Акрэсьціна актывісты Эўрапейскай Беларусі Аляксандар Тарнагурскі і Зьміцер Чарняк, якіх засудзілі на 10 сутак пасьля Чарнобыльскага шляху.

Аляксандар Тарнагурскі паведаміў Свабодзе, што пад час арышту у ягоную камэру закінулі вашывага чалавека. Потым, пасьля пратэстаў вязьняў, яго вывелі, але за гэты час вошы перакінуліся на іншых. Пры гэтым адміністрацыя турмы адмовілася выконваць патрабаваньні вязьняў правесьці санапрацоўку памяшканьня і забраць рэчы на так званую «пражарку».

«Калі назьбіраеце 2 каробкі вошай, тады забярэм вашыя рэчы на апрацоўку»,— цытуе Тарганурскі словы прадстаўніка адміністрацыі турмы.

Зьміцер Чарняк паведаміў, што і ў іх камэры таксама быў вашывы вязень.
XS
SM
MD
LG