Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Балотнай плошчы расейскай сталіцы сабралася паводле падлікаў арганізатараў 30 тысяч чалавек. Міліцыя кажа пра 8 тысяч.

Мітынг быў прымеркаваны да гадавіны леташніх выступаў расейскай апазыцыі ў Маскве, якія закончыліся крымінальнымі справамі.

Адзін з расейскіх апазыцыйных лідэраў Аляксей Навальны падчас выступу на мітынгу на Балотнай плошчы заявіў:

«Я разумею, за што я змагаюся. Я змагаюся за новае будучыню для сваёй сям’і і сваіх дзяцей. Як і вы, я не здамся».

Апазыцыянер публічна паспрабаваў падлічыць, колькі крымінальных спраў на яго ўжо адкрылі, але яму гэта не ўдалося:

«Мне пляваць! Няхай іх будзе 124 — я буду казаць усё, што я думаю. Калі я называў кіроўную партыю „Партыяй жулікаў і злодзеяў“, то я і буду рабіць гэта, нягледзячы на ўсе крымінальныя справы. Калі я скандаваў „Пуцін — злодзей!“, то я і буду рабіць гэта цяпер», — сказаў Навальны.

Мітынг быў азмрочаны сьмерцю аднаго з удзельнікаў. Пры мантажы сцэны на Балотнай плошчы звалілася акустычная калёнка. Адзін з валянтэраў, які дапамагаў рыхтаваць акцыю, разьбіўся.

Аляксей Навальны

Аляксей Навальны





Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG