Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трухановіч, Тарнагурскі, Чарняк выйшлі з турмы


Выйшаў на волю першы з актывістаў, якія былі арыштаваныя на 10 сутак пасьля Чарнобыльскага шляху.

Каля восьмай вечара за брамы менскай адміністратыўнай турмы на вуліцы Акрэсьціна выйшаў актывіст анархісцкага руху Ігар Трухановіч. Аляксандар Тарнагурскі і Зьміцер Чарняк выйшлі з турмы на Акрэсьціна а 20.30.

Іх сустракалі каля дзясятка сяброў і паплечнікаў, у тым ліку палітыкі Анатоль Лябедзька і Віталь Рымашэўскі.

Ігар распавёў Свабодзе, што гэта не першы ягоны арышт, яго садзілі і раней, у прыватнасьці ў 2010 годзе, калі ішоў масавы перасьлед анархістаў.

Цяпер умовы на Акрэсьціна, лепшыя, ёсьць матрацы і коўдры, кажа Ігар. Ён прынёс у камэру газэты, людзі чыталі, дыскутавалі.

«Гэтае пакараньне не адбіла маю цягу да грамадзкай актыўнасьці, хутчэй наадварот, яно прыдасьць больш энэргіі і імпэту», заявіў Ігар у эфіры Свабоды.

Ад імя Трухановіча была пададзеная касацыйная скарга на прысуд Савецкага раённага суда Менска.

Ігар Трухановіч

Ігар Трухановіч



Зьміцер Чарняк

Зьміцер Чарняк



Аляксандар Тарнагурскі

Аляксандар Тарнагурскі

XS
SM
MD
LG