Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 7 траўня: Жыровіцкае сьвята, візыт Джона Кэры ў Расею, гадавіна выкраданьня Юрыя Захаранкі


Вечарына памяці Юрыя Захаранкі
Вечарына памяці Юрыя Захаранкі

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

ПАДЗЕІ ДНЯ

Сьвята абраза Маці Божай Жыровіцкай.

Менск, канфэрэнц-заля галерэі Міхаіла Савіцкага, міжнародны круглы стол «Мастацкая спадчына савецкай эпохі і сучасны музэй». Пачатак а 13 гадзіне.

Менск, музэй Максіма Багдановіча, прэзэнтацыя кнігі Сяргея Верацілы «Разьбітае сэрца Вітаўта». У імпрэзе прымуць удзел Кася Камоцкая, Яраш Малішэўскі, Тацяна Матафонава, Тодар Кашкурэвіч, Ігар Кашкурэвіч, Сяржук Сыс, Аксана Спрынчан, Алег Дашкевіч, Віктар Корзун, Віктар Шніп. Пачатак а 18 гадзіне.

Менск, кнігарня логвінаЎ, прэзэнтацыя набору плякатаў «Палкаводцы і военачальнікі зямлі беларускай» – дваццаць восем выбітных вайскоўцаў-беларусаў ад легендарнага князя Ўсяслава Чарадзея да савецкага дэсантніка № 1 генэрала Васіля Маргелава. Пачатак а 19 гадзіне.

Віцебск, Віцебскі мастацкі музэй, урачыстае адкрыцьцё арт-праекту «Мастакі Парыскай школы з Беларусі. З калекцыі Белгазпрамбанку, музэйных і прыватных збораў».

Масква, візыт у Расею дзяржсакратара ЗША Джона Кэры.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1583 – завершана перабудова Нясьвіскага замка.

1833 – нарадзіўся Яганэс Брамс, нямецкі кампазытар і піяніст.

1966 – памёр Станіслаў Ежы Лец, польскі пісьменьнік, аўтар афарызмаў.

1868 – прыйшоў на сьвет Раман Скірмунт, старшыня ўраду БНР.

1942 – у Аляксандраўскім сквэры ў Менску немцы павесілі 28 чалавек — удзельнікаў менскага падпольля.

1999 – быў выкрадзены і імаверна забіты былы міністар унутраных справаў Беларусі, дзяяч апазыцыі генэрал Юры Захаранка.

ЦЫТАТА ДНЯ

Калі крычаць: «Няхай жыве!» – гэта значыць толькі, што яшчэ церпяць.

Станіслаў Ежы Лец
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG