Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхнавец, Кубараў, Парфяновіч – у Жывой Свабодзе з Ганнай Соўсь ад 18 да 20 гадзіны


Вы можаце браць удзел у эфіры па тэлефонах: 266 39 52 (Менск, аўтаадказьнік) або 375 296 514 204 (жывы эфір, студыя) ад 18.00 да 18.30 і ад 19.00 да 19.30.

Госьцем «Свабоды» будзе Анатоль Міхнавец, кіраўнік ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць», які разам зь сябрамі вывесіў вялізарны бел-чырвона-белы сьцяг на стадыёне ў Стакгольме.

Пра канфлікт вакол беларускага сьцягу выкажуцца швэдзкія праваабаронцы, былы былы пасол Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, двойчы алімпійскія чэмпіёны Ўладзімер Парфяновіч і Сяргей Чухрай.

Пра расьсьледаваньне сьмерці пасьля плястычнай апэрацыі ў «Экамэдсэрвісе» Юліі Кубаравай пагаворым зь яе бацькам Юр'ем Кубаравым.

Нацыяналізацыя “Экамэдсэрвісу”. Пачатак кампаніі супраць прыватных мэдцэнтраў.

Што кладуць на мясакамбінатах у беларускую каўбасу?

Люстрацыя ў Лібіі. Як мяняюцца грамадзтвы пасьля люстрацыі?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG