Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барбарыч і Ярашэвіч абскардзілі прысуды


Аляксандар Ярашэвіч
Аляксандар Ярашэвіч

Засуджаныя за Чарнобыльскі шлях журналісты дамагаюцца справядлівасьці, яны падалі касацыйныя скаргі ў гарадзкі суд на рашэньне суду Савецкага раёну Менску.

У скаргах Генадзь Барбарыч і Аляксандар Ярашэвіч зьвяртаюць увагу на шматлікія разыходжаньні ў паказаньнях сьведак зь ліку супрацоўнікаў міліцыі, а таксама на тое, што сьведак з боку абароны наагул ня выслухалі ў судзе, паведамляе БАЖ.

Апрача гэтага, у матэрыялах справы супраць Генадзя Барбарыча прысутнічалі ксэракопіі рапартаў супрацоўнікаў міліцыі са справы Ярашэвіча, не завераныя ў належным парадку. Таму, на думку журналіста, яны ня могуць служыць доказамі ягонай віны.

Незалежныя журналісты былі затрыманыя ў Менску 26 красавіка пасьля дазволенага ўладамі Чарнобыльскага шляху. Супраць журналістаў склалі адміністрацыйныя пратаколы, а суд Савецкага раёну прызнаў іх вінаватымі ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі і пакараў трыма суткамі арышту кожнага.

Сёньня ўвечары павінны адпусьціць з турмы на Акрэсьціна яшчэ трох засуджаных за Чарнобыльскі шлях: Дзьмітрыя Чарняка, Ігара Трухановіча й Аляксандра Тарнагурскага, якія адбылі арышт на 10 сутак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG