Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы: Мілавідзкую бітву ўшануюць улады


Віктар Сырыца

Віктар Сырыца

Баранавіцкі райвыканкам забараніў правядзеньне фэсту ў гонар 150-годзьдзя Мілавідзкай бітвы. Заяўку падавалі мясцовыя дэмакратычныя актывісты.

Райвыканкам абгрунтаваў забарону тым, што «ў гэты дзень у гэтым месцы аддзелам культуры райвыканкаму заплянаванае правядзеньне мерапрыемства з нагоды 150-годзьдзя з дня Мілавідзкай бітвы 1863 году, таму правядзеньне іншага мерапрыемства па гэтай тэматыцы немэтазгоднае».

Такі адказ з райвыканкаму атрымаў заяўнік акцыі Віктар Сырыца. Сырыца кажа, што заяўку на правядзеньне акцыі падавалі яшчэ два месяцы таму, і тады ніхто не паведаміў, што мясцовыя ўлады плянуюць там свае мерапрыемствы. Тым ня меней, кажа Віктар Сырыца, грамадзкасьць цяпер вырашае, якім чынам узяць удзел у афіцыйнай акцыі.

Імпрэзу «Мілавідзкі фэст памяці касінераў 1863 году» плянавалася правесьці 2 чэрвеня каля вёскі Калпакі Баранавіцкага раёну, на месцы найбуйнейшай бітвы паміж інсургентамі і расейскім войскам у часе паўстаньня 1863 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG