Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як кажа прымаўка, хто рана ўстае, таму Бог дае. Мэдычныя дасьледаваньні пацьвярджаюць гэтую народную мудрасьць. Пра гэта піша амэрыканскі часопіс «Health».

Дасьледаваньні паказваюць, што існуюць біялягічныя адрозьненьні паміж «жаўрукамі», якія прачынаюцца ў той жа час кожную раніцу і адчуваць сябе найбольш актыўнымі каля 9 гадзінаў раніцы, і «совамі», актыўнасьць якіх прыпадае на вечаровыя гадзіны.

Апытаньні сярод амэрыканскіх студэнтаў паказалі, што тыя, хто прачынаецца раней, адчуваюць сябе больш аптымістычнымі і актыўнымі, чым тыя, хто прачынаецца пазьней. Іншае дасьледаваньне магістрантаў унівэрсытэту выявіла, што больш высокія адзнакі маюць тыя, хто аддае перавагу працы раніцай, а ня ўвечары.

Рана прачынацца больш карысна для здароўя. Дасьледаваньні брытанскіх вучоных паказалі, што тыя, хто прачынаецца ў працоўныя дні а 9-й гадзіне і пазьней, маюць большую вагу і больш схільныя да дэпрэсій, чым тыя, хто прачынаецца а 7-й гадзіне. Падлеткі, якія позна прачынаюцца, радзей займаюцца спортам і больш схільныя да атлусьценьня.

Ёсьць некалькі простых парадаў, як лягчэй прачынацца з ранку:

Дастаткова спіце. Калі вы сьпіце 7-9 гадзінаў, прачынацца рана значна прасьцей. Як гэта зрабіць? Прыбярыце ноўтбук і іншую працу з ложку, каб спаць спакойна.

Будзьце пасьлядоўныя. Паспрабуйце ўсталяваць будзільнік на адну і тую ж гадзіну кожную раніцу, уключна з выходнымі днямі.

Ідзіце да мэты павольна. Хочаце прачынацца а 7-й раніцы, але атрымліваецца толькі а 8-й? Пачніце з устаноўкі будзільніка на 07:45, і рухаецеся назад з 15-хвіліннымі інтэрваламі, пакуль мэта не будзе дасягнутая.

Пастаўце на будзільнік спакойны і вясёлы сыгнал.

Прачынайцеся пры сьвятле. Дасьледаваньні паказваюць, што пры сьвятле лягчэй вылезьці з ложку. Простае рашэньне — трымаць фіранкі і жалюзі адкрытымі на працягу ночы.

Ешце сьняданак. Дрымотнасьць не зьнікае толькі ад кубка кавы. Яйкі, вяндліна, ёгурт зараджаюць вас энэргіяй і праганяюць дрымотнасьць.

Займайцеся раніцай спартовымі практыкаваньнямі. Гэта дасьць вам энэргіі на ўвесь дзень.
XS
SM
MD
LG