Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мінспорту ня бачылі дакумэнту пра забарону бел-чырвона-белага сьцяга на спаборніцтвах


Прэс-сакратар Міністэрства спорту Ўладзімер Несьцяровіч ня ведае пра існаваньне дакумэнту, які б забараняў прыходзіць на спаборніцтвы зь бел-чырвона-белай сымболікай.

«Наўрад ці такое рашэньне прымала Міністэрства спорту. Я пра існаваньне такога дакумэнту ў нашым міністэрстве ня ведаю — пра тое, што бел-чырвона-белы сьцяг зьяўляецца палітычным і яго выкарыстаньне забароненае», — заявіў Несьцяровіч.

На пытаньне, хто быў ініцыятарам забароны выкарыстаньня бел-чырвона-белага сьцяга ў Стакгольме, Уладзімер Несьцяровіч дакладнай інфармацыі таксама ня мае, але мяркуе так:

«Вы, мабыць бачылі, што камэнтар на гэты конт даваў старшыня хакейнай фэдэрацыі Яўген Ворсін. Я думаю, што беларуская дэлегацыя прымала нейкія рашэньні там на месцы. Праводзілі яны нейкія кансультацыі ці не, я ня ведаю. Але ён афіцыйны прадстаўнік і фэдэрацыі, і Рэспублікі Беларусь на гэтых спаборніцтвах».
XS
SM
MD
LG