Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрыксан пра сьцяг: Вядома, што мне не падабаецца гэтая гiсторыя


Гэтак пракамэнтаваў інцыдэнт з забаронай выкарыстоўваць бел-чырвона-белыя сьцягі на чэмпіянаце сьвету па хакеі былы пасол Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

Ён напісаў гэта падчас абмеркаваньня інцыдэнту на Facebook. Дыплямат таксама дадаў: «Што ад мяне залежыць, я раблю. Але на такую магутную структуру, як мiжнародная асацыяцыя, трэба дзейнiчаць разам з усiх бакоў. Увогуле, я лiчу, што хлопцы ужо дасягнулi шмат. Думаю, што гэтае пытаньне будзе далей абмяркоўвацца».

На старонцы спадара Эрыксана на Facebook пазначана, што ён працягвае працаваць у міністэрстве замежных справаў Швэцыі.
XS
SM
MD
LG