Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзьве грамадзянкі Беларусі да сьмерці замерзьлі ў намёце пад Геленджыкам


Целы двух жанчын знойдзеныя ў намёце непадалёк ад вёскі Адраджэньне ў раёне Геленджыку (Краснадарскі край, Расея).

Сьмерць наступіла ня менш як паўтара месяцы таму. Жанчынам было 30 і 31 год. Паводле знойдзеных у намёце дакумэнтаў, абедзьве былі грамадзянкамі Беларусі, паведамляе Інтэрфакс.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Сьледчага камітэту Расеі па Краснадарскім краі.

«Паводле папярэдніх дадзеных судова-мэдычнага дасьледаваньня муміфікаваных целаў загінулых, прычынай іх сьмерці сталася пераахаладжэньне», — гаворыцца ў паведамленьні.
XS
SM
MD
LG