Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сыны Лукашэнкі ўжо гуляюць у хакей у Сочы


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Каманда Аляксандра Лукашэнкі возьме ўдзел ва Ўсерасейскім фэстывалі хакею сярод аматарскіх камандаў, які праходзіць у Сочы з 3 па 10 траўня.

Пра гэта паведамляе сайт Прэзыдэнцкага спартыўнага клюба. Аднак у прэсавай службе клюба карэспандэнту Свабоды не паведамілі ніякіх падрабязнасьцяў. У прэзыдэнцкай прэсавай службе таксама нічога не паведамілі пра ўдзел кіраўніка краіны ў турніры.

Каманда Лукашэнкі згуляе ў дывізіёне World Cup 40+ («Міжнародны»).

Таксама на сайце клюба паведамляецца, што на групавым этапе 4 траўня каманда Лукашэнкі будзе гуляць з камандай «Wild Blueberries» з канадзкай правінцыі Квэбэк, 5 траўня — з малдаўскай камандай «Плаціна», а 6 траўня — з сэрбскай «Drvene Nogice».

Паводле сайту фэстывалю, Лукашэнку пагуляць у хакей запрасіў расейскі міністар абароны Сяргей Шойгу, які нядаўна пабываў у Менску. У складзе каманды, якая будзе гуляць сёньня, як пазначана на сайце, — трое Лукашэнкаў: Аляксандар, Віктар і Дзьмітрый. Аднак фатаздымка кіраўніка Беларусі няма. Ува ўсіх трох не пазначаны рост і вага. Паводле паведамленьняў расейскіх мэдыяў, чакаецца, што старэйшы Лукашэнка возьме ўдзел у гала-матчы 10 траўня.

Падчас адпачынку ў Сочы ў лютым Аляксандар Лукашэнка згуляў у хакей, а таксама пакатаўся на лыжах і зваліўся з гары.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG