Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Лібіі будзе люстрацыя


Муамар Кадафі (у цэнтры), архіўнае фота

Муамар Кадафі (у цэнтры), архіўнае фота

Дэпутаты лібійскага парлямэнту — Нацыянальнага кангрэсу — ўхвалілі законапраект аб люстрацыі. Усім чыноўнікам, якія былі на дзяржаўнай службе ў пэрыяд кіраваньня Муамара Кадафі, будзе забаронена займаць дзяржаўныя пасады на працягу пяці гадоў.

Новы закон закране некалькіх вядучых чальцоў цяперашняга ўрада, у тым ліку і прэм’ер-міністра Алі Зейдана.

Праваабарончыя арганізацыі сьцвярджаюць, што законапраект недастаткова добра прапрацаваны, і што ён закране інтарэсы занадта вялікай колькасьці людзей.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG