Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве ствараюць беларускі гандлёвы цэнтар


У хуткім часе ў Літве зьявіцца новая гандлёвая сетка Fresh market.

Уладальнікі гэтай сеткі зьвязаныя з найбуйнейшымі беларускімі гандлярамі, а меркаваная ніша — крамы сьвежых прадуктаў невялікага фармату бліжэй да дома, піша Verslo žinios.

Сетка Fresh market ў Літве зарэгістраваная ў канцы студзеня 2013 году.

Галоўны акцыянэр — прадпрыемства аптовага гандлю Ipsun, якое імпартуе садавіну, гародніну і расьлінны алей, піша Dеlfi.

Саўлюс Урбонас, кіраўнік прадпрыемства Ipsun, пацьвердзіў, што плянуецца адкрыць крамы, ідуць перамовы зь літоўскімі пастаўшчыкамі, але канкрэтныя пляны і мэты кампанія пакуль не камэнтуе.

Па дадзеных Цэнтра рэгістра, адзіны акцыянэр Ipsun — зарэгістраваная на Кіпры кампанія Ipsun Holding Limited.

Па словах пастаўшчыкоў, інвэстыцыі прыходзяць зь Беларусі, а інвэстары зьвязаныя з акцыянэрамі найбуйнейшай беларускай гандлёвай сеткі Euroopt.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG