Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі заявілі пра новы ўдар Ізраілю


У Сырыі дзяржаўныя сродкі інфармацыі абвінавацілі Ізраіль у нанясеньні ракетнага ўдару па ваенным навукова-дасьледчым цэнтры на ўскраіне сталіцы Дамаску.
У Сырыі дзяржаўныя сродкі інфармацыі абвінавацілі Ізраіль у нанясеньні ракетнага ўдару па ваенным навукова-дасьледчым цэнтры на ўскраіне сталіцы Дамаску.

«Чарговая атака Ізраілю — гэта спроба падняць маральны дух тэрарыстаў, якія ужо амаль зьнішчаныя ўдарамі нашага пераможнага войска», — заявіла дзяржаўнае тэлебачаньне Сырыі.

У Сырыі дзяржаўныя сродкі інфармацыі абвінавацілі Ізраіль у нанясеньні ракетнага ўдару па ваенным навукова-дасьледніцкім цэнтры на ўскраіне сталіцы Дамаску.

Паводле паведамленьняў, у месцы, дзе разьмешчаны цэнтар Джамры, а таксама на суседніх складах узбраеньняў у ноч на нядзелю сапраўды адбыліся выбухі.

Афіцыйных заяваў з гэтай нагоды не рабілі ні ўлады Сырыі, ні Ізраіль.

Раней Ізраіль разгарнуў батарэі супрацьпаветранай абароны «Жалезны купал».

Калі факт пацьвердзіцца, гаворка пойдзе ўжо пра другі ўдар Ізраілю па Сырыі за апошнія некалькі дзён. У ноч на пятніцу, па неафіцыйных паведамленьнях, Ізраіль наносіў ўдар па грузу ракетаў, прызначаных для антыізраільскага вайсковага руху «Хэзбала» у Лібане.

Прэзыдэнт ЗША, краіны-саюзьніка Ізраіля, Барак Абама заявіў, што Ізраіль мае права на самаабарону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG