Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найменшы ў сьвеце мульцік зроблены пры дапамозе атамаў (відэа)


Інжынэры з дасьледніцкага падразьдзяленьня карпарацыі IBM прадставілі на гэтым тыдні, як яны сьцьвярджаюць, найменшую ў сьвеце анімацыю.

Яе галоўнымі героямі зьяўляюцца ... атамы. Мульцік пад назвай «Хлопчык і яго атам» стварылі, рухаючы атамы вугляроду на меднай падкладцы з дапамогай сканавальнага тунэльнага мікраскопа.

Як піша ABC Science, фільм «Хлопчык і яго атам» дэманструе, як можна выкарыстоўваць навуку за межамі дасьледніцкай дзейнасьці.

«Рухаць атамы — гэта адно: вы можаце зрабіць гэта адным узмахам рукі», — жартуе Андрэас Гейнрых з IBM Research, адзін з удзельнікаў праекту. «Але злавіць атам, разьмясьціць яго і спалучаць зь іншымі, каб атрымаць карцінку, — гэта ўжо дакладная навука і гэта ўжо зусім па-новаму», — дадае ён.

Каб стварыць самы маленькі ў сьвеце фільм, навукоўцы з IBM з дапамогай згаданага мікраскопа (прынцып працы якога заключаецца ў тунэляваньні электронаў) разьмясіцілі атамы ў патрэбных месцах на паверхні крышталя медзі.

Атрыманую карцінку счытвалі з дапамогай гэтага самага прыбору. Для атрыманьня новага кадру атамы перастаўлялі на новыя пазыцыі. Усяго ў фільме 242 кадры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG