Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школьнікі ў Кітаі зьдзейсьнілі самагубства з-за нязробленых урокаў


Маладыя піянэры ў Шанхаі

Маладыя піянэры ў Шанхаі

На суіцыды кітайскіх школьнікаў штурхае існая сыстэма адукацыі

У першы навучальны дзень пасьля травеньскіх выходных, двое школьнікаў, шостай і трэцяй клясы, у горадзе Нанкін зьвялі рахункі з жыццём з-за нязробленага хатняга заданьня. На суіцыды кітайскіх школьнікаў штурхае існая сыстэма адукацыі, піша The Epoch Times

Як распавёў бацька 13-гадовага школьніка з раёну Лішуй горада Нанкін, 2 траўня яго сын стаў у 4 гадзіны раніцы і пачаў рабіць урокі, зададзеныя на час сьвятаў. Затым ён сказаў бацькам, што з хатнім заданьнем нічога не атрымліваецца і што ён моцна хоча спаць. Пасьля гэтага хлопчык пайшоў і павесіўся на лесьвічнай пляцоўцы. У перадсьмяротнай запісцы школьнік папрасіў прабачэньня перад бацькамі за свой учынак і папрасіў іх прыносіць на яго магілу лілеі, якія ён вельмі любіў, паведамляе кітайская газэта «Сучасны экспрэс».

У той жа дзень, прыкладна ў 11 гадзін, у іншым раёне горада з даху дома саскочыў вучань трэцяй клясы школы Наньцзян. Ён таксама не паспеў выканаць зададзеныя на сьвяты ўрокі.

Паводле словаў бацькоў, абодва дзіцяці вучыліся някепска.

Падобныя выпадкі ня зьяўляюцца рэдкасьцю ў Кітаі. У асноўным, гэта зьвязана з сыстэмай адукацыі ў КНР, якую даўно крытыкуюць многія кітайскія адмыслоўцы.

Кітайскія дзеці вымушаныя траціць на вучобу абсалютна ўвесь свой час. Яны павінны вывучваць на памяць шматлікія тэксты, пісаць вялікія канспэкты і чытаць шмат падручнікаў. Усё гэта, на думку спэцыялістаў, аказвае вялікі ціск на псыхіку дзяцей. Да таго ж такая форма адукацыі ня можа даць грамадзтву эфэктыўных спэцыялістаў.

Акрамя гэтага, у кітайскіх навучальных установах моцна разьвітая канкурэнцыя. Бацькі таксама аказваюць вялікі ціск на сваіх дзяцей, спадзеючыся, што іх дзеці будуць у ліку першых вучняў. З прычыны гэтага дадатковыя заняткі пасьля ўрокаў і ў выхадныя ўжо даўно сталі звычайнай справай для школьнікаў у Кітаі.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, каля 30% студэнтаў кітайскіх ВНУ і каля 20% школьнікаў думалі пра самагубства.
XS
SM
MD
LG