Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінаградаў прапануе апазыцыі скласьці пазл салідарнасьці


Сябры падрыхтавалі для Паўла драўляны макет бел-чырвона-белага сьцяга, зробленага з кавалкаў пазла.

Вінаградаў раздаў кожнаму прадстаўніку дэмакратычных рухаў, якія прыйшлі пад Акрэсьціна, па кавалку пазла. Ён кажа, што гэтая акцыя можа стаць сымбалем салідарнасьці і яднаньня апазыцыі.

Некалькі кавалкаў пазла засталося. Іх Вінаградаў абяцае аддаць тым, хто прыйдзе 9 траўня сустракаць пасьля сутак Уладзя Яроменка.

Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Павал Вінаградаў быў асуджаны на 12 сутак за акцыю салідарнасьці зь Міколам Статкевічам.

24 красавіка Вінаградаву споўнілася 25 гадоў. Дзень народзінаў ён сустрэў у турме.

XS
SM
MD
LG