Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца адпусьцілі дахаты. На тры дні


Павал Севярынец

Павал Севярынец

Велікодны адпачынак далі палітзьняволенаму Паўлу Севярынцу. Маці Паўла Тацьцяна Севярынец паведаміла, што чакае сына дома 5 траўня зранку.

Спадзеў на тое, што на Вялікдзень здарыцца цуд і Павал застанецца дома назаўжды, ёсьць. Але квіток да Купліна, дзе Павал Севярынец адбывае пакараньне за Плошчу-2010, Тацьцяна ўсё ж набыла.

Тацьцяна Севярынец: «Набыла квіток на шостага мая. Спадзеў заўжды ёсьць, што калі не сумленьне, то хаця б розум у іх прачнецца. Але квіток набылі. Але ведаеце, як мінулы раз было: ён ад’ехаў ад нас назад на пасяленьне, а празь дзень мы ўжо за ім ехалі забіраць».

У 2005 годзе Павал Севярынец быў асуджаны на тры гады «хіміі» за арганізацыю масавых пратэстаў. Быў вызвалены ўмоўна датэрмінова 22 траўня 2007 году.

16 траўня 2011 году Павал Севярынец быў асуджаны яшчэ да трох гадоў хіміі. Да заканчэння адбыцьця гэтага тэрміну яму засталося пяць з паловай месяцаў.
XS
SM
MD
LG