Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мадлен Шостэд: «Спадзяюся, федэрацыя перагледзіць сваё рашэньне »


Мадлен Шостэд, прадстаўніца Ліберальнай народнай партыі Швэцыі: «Тое, што Міжнародная хакейная фэдэрацыя забараняе людзям выкарыстоўваць свае сьцягі, гэта адметны факт. Я спадзяюся, федэрацыя перагледзіць сваё рашэньне.

Гэты факт з шэрагу тых праблемаў, зь якімі можна сутыкнуцца, калі прымаецца рашэньне правесьці сусьветны чэмпіянат у дыктатуры. Гэта значыць, больш немагчыма кантраляваць рэалізацыю свабоды выказваньня. Гэта вельмі кепская і вартая жалю сытуацыя».

Гэта не было ані рашэньнем гарадзкіх уладаў, ані рашэньнем уласьніка будынку, у якім праводзяцца матчы, — пацьвярджае Мадлен Шостэд, якая таксама зьяўляецца кіраўніцай аднаго з камітэтаў мэрыі Стакгольма:

«У Швэцыі гэта абсалютна немагчымая сытуацыя, каб забаранілі выкарыстоўваць сьцягі. Я вельмі зьдзіўленая гэтым. Я ведаю, што спрабуюць перашкодзіць выкарыстаньню толькі тых слоганаў і сымболікі, якая заклікае да гвалту».
XS
SM
MD
LG