Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хольм: «У Беларусі спорт і палітыка — гэта адно і тое ж»


«Я не прыхільнік палітызацыі спорту. Я лічу, што спорт мусіць быць па-за палітыкай. Але ў Беларусі палітыка і спорт — гэта вельмі часта адно і тое ж. Бо ўсе віды спорту кіруюцца і кантралююцца федэрацыямі, якія, у сваю чаргу, кіруюцца і кантралююцца Лукашэнкам ці ягонымі сябрамі.

Хакейная фэдэрацыя мае ўсе шанцы перагледзець сваё рашэньне. Як палітык я не магу сказаць ім, што яны павінныя гэты зрабіць. Але тут фэдэрацыі вельмі проста дазволіць людзям выкарыстоўваць сымбалі, якія не забароненыя ані ў якой іншай краіне, апроч той, якой кіруе апошні дыктатар Эўропы».

Крысьціян Хольм кажа, што абазнаны ў дыскусіях, якія вядуцца наконт правядзеньня ў Менску сусьветнага хакейнага чэмпіянату ў 2014 годзе:

«Фэдэрацыя прыняла складанае рашэньне ўсё ж гэты чэмпіянат правесьці. Пры гэтым яны заўляюць, што ня хочуць палітызаваць праблему. Аднак не даючы заўзятарам выкарыстоўваць незалежніцкія сьцягі, яны якраз і палітызуюць праблему.

Нармальна, што выкарыстоўваецца афіцыйны дзяржаўны сьцяг. Але безумоўна мусіць вітацца памкненьне тых, хто змагаецца з дыктатурай за свабоду, выкарыстоўваць сымбалі, якія вызначаюць іхную барацьбу».
XS
SM
MD
LG