Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 траўня: праваслаўны Вялікдзень, хакей са славенцамі, дзень памяці Пірасмані


Напалеон Банапарт
Напалеон Банапарт

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Праваслаўныя адзначаюць Вялікдзень.

Стакгольм. На 77-ым чэмпіянаце сьвету па хакеі каманда Беларусі гуляе з камандай Славеніі.

Масква. Расейская апазыцыя праводзіць масавыя акцыі.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1819 – у Менску нарадзіўся кампазытар Станіслаў Манюшка.

1821 – памёр Напалеон I Банапарт, францускі імпэратар.

1846 – нарадзіўся Генрык Сянкевіч, пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1891 – у Нью-Ёрку адчынілася канцэртная заля Карнэгі-хол, дырыжорам першага канцэрту быў Пётр Чайкоўскі.

1918 – памёр Ніко Пірасмані, грузінскі мастак-прымітывіст.

1921 – нарадзіўся Рыгор Булацкі, беларускі пэдагог, гісторык, першы дэкан факультэту журналістыкі БДУ.

1934 – нарадзіўся Аляксей Гардзіцкі, беларускі літаратуразнаўца.

1960 – нарадзіўся Юрась Беленькі, беларускі палітык, дэпутат апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12 скліканьня.

1978 – адкрыўся Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы

1988 – нарадзілася Адэль, ангельская поп-соўл i джазавая сьпявачка.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Войска баранаў, якое ўзначальвае леў, заўсёды атрымае перамогу над войскам ільвоў, якое ўзначальвае баран».

Напалеон Банапарт
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG