Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымліваюць лекараў і кіраўніцу «Экамэдсэрвіса»


Архіўнае фота

Архіўнае фота

Сьледчы камітэт паведаміў пра затрыманьне лекара-анэстэзіёляга, дзьвюх мэдсясьцёр і кіраўніцы «Экамэдсэрвіса».

Узбуджаная крымінальная справа, па якой затрыманым пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.

Як паведамляе Інтэрфакс, сёньня Сьледчы камітэт прыняў рашэньне завесьці крымінальную справу паводле часткі 2-й ст.162 КК — «Неналежнае выкананьне прафэсійных абавязкаў мэдыцынскім работнікам, якое прывяло празь неасьцярожнасьць да сьмерці пацыента». Максымальнае пакараньне па гэтым артыкуле прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Ужо затрымалі трох чальцоў апэрацыйнай брыгады, якая працавала ў «Экамэдсэрвісе» 27 сакавіка.

Гэта лекар-анэстэзіёляг і дзьве мэдыцынскія сястры. Ідзе затрыманьне дырэктара Галіны Валжанкінай, — заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі начальнік Кастрычніцкага раённага аддзелу Сьледчага камітэту Андрэй Кажэўнікаў.

Апытана ўжо больш за 15 мэдыцынскіх работнікаў і канфіскаваны апарат штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, які, па словах сваякоў, зламаўся падчас апэрацыі. Таксама атрыманыя дакумэнты з «Экамэдсэрвіса» і 4-й бальніцы, дзе знаходзілася 23-гадовая Юлія Кубарава.

Сёньня ў гэтую справу ўмяшаўся Лукашэнка. Ён запатрабаваў пакараць усіх вінаватых у сьмерці 23-гадовай Юліі Кубаравай, прымяніць да ўсіх меры стрыманьня, а таксама праверыць мэдыцынскі цэнтар «Экамэдсэрвіс».
XS
SM
MD
LG