Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьліцьцё газэт адрэпэтуюць у Віцебску


Віцебскі аблвыканкам прыняў рашэньне аб’яднаць дзьве дзяржаўныя газэты.

У выніку зьліцьця рэдакцыяў абласных газэт «Віцебскі рабочы» і «Народнае слова» будзе створана адно новае выданьне «Витебские вести».

Пра гэта паведаміла БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленьне ідэалягічнай працы Віцебскага аблвыканкаму, які стаў заснавальнікам новай газэты.

Выпуск «Витебских вестей» пачнецца з 1 ліпеня 2013 году, выданьне будзе выходзіць 3 разы на тыдзень, органам кіраваньня вызначанае ідэалягічнае ўпраўленьне аблвыканкаму.

Адначасова распрацоўваецца праект аб’яднаньня ў адзін холдынг і шэрагу цэнтральных дзяржаўных выданьняў Беларусі.

«Віцебскі рабочы» выдаваўся з 1917 году, за савецкім часам быў цалкам беларускамоўным выданьнем, але апошнім часам беларускамоўнай у ім засталася толькі назва. Як і ў «Народнага слова», якое было заснаванае ў 1990-м.

Назву «Віцебскія весьці» насіла акупацыйная газэта часоў другой сусьветнай вайны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG