Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы Ўсясьветны гандлёвы цэнтар: амэрыканскі сьцяг на 104-м паверсе

12-мэтровы шпіль узьняты на дах новага Ўсясьветнага гандлёвага цэнтру. Верхняя частка шпіля загорнутая ў амэрыканскі сьцяг. Будаўнікі ўзьнялі яго на дах 104-павярховага хмарачоса. Новы будынак паўстае на месцы вежаў Усясьветнага гандлёвага цэнтру, які быў разбураны 11 верасьня 2001 году. Пасьля таго як будаўніцтва завершыцца, цэнтар стане самым высокім будынкам у ЗША – 541 мэтар. Адкрыцьцё заплянаванае на 2014 год.

XS
SM
MD
LG