Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яна Мельнікава будуць судзіць


Ян Мельнікаў раздае ўлёткі на Дзень Волі
Ян Мельнікаў раздае ўлёткі на Дзень Волі

Актывіста руху «За свабоду» Яна Мельнікава 2 траўня ўвечары затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Ноч ён правёў у пастарунку.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», сёньня адбудзецца суд. Актывіста абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве — акцыі салідарнасьці.

За апошні час гэта трэцяе затрыманьне актывіста. 25 сакавіка Мельнікава затрымалі за бел-чырвона-белы сьцяг, зь якім ён вітаў менчукоў з Днём Волі. Судзьдзя суду Савецкага раёну Аксана Ралява пазьней зьвінаваціла яго ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі і прысудзіла да штрафу.

26 красавіка Мельнікаў быў затрыманы пад час дазволенага ўладамі «Чарнобыльскага шляху» і дастаўлены ў РУУС Савецкага раёну сталіцы, пазьней яго адпусьцілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG