Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пагуляе ў хакей у Сочы


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка зноў згуляе ў Сочы ў хакей. Яго каманда возьме ўдзел ва Ўсерасейскім фэстывалі па хакеі сярод аматарскіх каманд. Турнір пройдзе з 3 па 10 траўня, паведамляе партал sochinskie-novosti.ru.

Запрашэньне кіраўнік Беларусі атрымаў ад міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу.

Сёлета ў лютым Лукашэнка правёў адпачынак у Сочы. З сынам Мікалаем ён таксама тады згуляў у хакей.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG