Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі: пірацтва і кантрафакцыя не знаходзіць пацьверджаньня


Афіцыйны Менск адхіляе сьцьвярджэньне амэрыканскага боку, што «пірацтва і кантрафакцыя па-ранейшаму шырока распаўсюджаныя ў Беларусі».

У паведамленьні, разьмешчаным на сайце беларускага Міністэрства замежных спраў, прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных заявіў, што такая інфармацыя «не знаходзіць фактычнага пацьверджаньня».

Ён паведаміў, што беларускі бок узаемадзейнічае з ЗША ў галіне абароны правоў інтэлектуальнай уласнасьці, і прапанаваў амэрыканскаму боку правесьці сумесныя мерапрыемствы па гэтай тэматыцы.

«Беларускі бок адзначае, што ў даклад Офіса гандлёвага прадстаўніка ЗША аб абароне правоў інтэлектуальнай уласнасьці была ўключана дадатная інфармацыя аб далучэньні Беларусі да Сынгапурскай дамовы аб законах па таварных знаках. У дакладзе таксама адзначана, што Беларусь удасканаліла працэдуры разгляду заявак на выдачу патэнтаў», — адзначыў Савіных.

У сваёй штогадовай справаздачы Гандлёвае прадстаўніцтва ЗША (United States Trade Representative Office) заклікае Беларусь зрабіць захады, каб палепшыць абарону правоў на інтэлектуальную ўласнасьць.
XS
SM
MD
LG