Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лінкявічус: «Мы верым, што Беларусь абярэ эўрапейскі шлях»


Лінас Лінкявічус

Лінас Лінкявічус

Літве варта быць цярплівай, каб Беларусь урэшце абрала эўрапейскі шлях разьвіцьця, хоць часам і «апускаюцца рукі».

Пра гэта заявіў 2 траўня кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус.

Выступаючы на сустрэчы з акрэдытаванымі за мяжой літоўскімі амбасадарамі, міністар адзначыў, што такія крокі «не павінны рабіцца за кошт каштоўнасьцяў».

«Варта згадаць, вядома ж, Беларусь. Тут, як заўсёды, ёсьць пра што пагаварыць. Мы таксама верым, што Беларусь абярэ эўрапейскі шлях. Гэтая вера… часам апускаюцца рукі, часам зноў зьяўляецца нейкі шанец. Але наша задача — цярплівасьць, пасьлядоўнасьць», — сказаў міністар.

«Часам журналісты пытаюцца ў нас — для вас важнейшыя правы чалавека ці грузы ў Клайпедзе? Усё важна, і ўсё магчыма: і грузы ў Клайпедзе, якія ёсьць і будуць, я спадзяюся, таму што гэта прагматычны інтарэс. Але і вельмі важна, каб палітвязьні былі на волі, каб яны не пакутавалі з-за таго, што ў іх нейкія іншыя перакананьні, чым ва ўладаў», — цытуе Лінкявічуса DELFI.

Да прызначэньня міністрам замежных спраў Лінкявічус чатыры месяцы працаваў амбасадарам Літвы ў Мінску.
XS
SM
MD
LG