Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напярэдадні адкрыцьця чэмпіянату сьвету па хакеі ў Стакгольме да кіраўніцтва Міжнароднай фэдэрацыі хакея зьвярнуўся шэраг праваабарончых арганізацыяў і дэпутатаў.

У лісьце, адрасаваным старшыні Міжнароднай фэдэрацыі хакея Рэнэ Фазэлю, гучыць заклік да гэтай арганізацыі і да нацыянальных фэдэрацыяў хакею «падтрымаць ахвяраў рэпрэсіяў, скасаваўшы правядзеньне чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі на наступным генэральным кангрэсе МФХ у Стакгольме ў траўні 2013 году».

«У краіне, якой кіруе Аляксандар Лукашэнка, у турмах цяпер знаходзіцца прынамсі 11 палітычных вязьняў. Сярод іх намінант на нобэлеўскую прэмію міру, праваабаронца Алесь Бяляцкі і прадстаўнікі палітычнай апазыцыі. У Беларусі фальшуюць выбары, ціснуць на мэдыі, моладзь перасьледуюць за яе погляды.

Мы ня хочам ператвараць спорт у палітычны спэктакль. На жаль, мы перакананыя, што менавіта так Лукашэнка зьбіраецца выкарыстаць гэтую падзею. Мы перакананыя, што, дазволіўшы правядзеньне чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі, вы падтрымаеце і легітымізуеце рэжым, які надзвычай груба парушае правы чалавека. Вы будзеце гуляць з дыктатарам. Чэмпіянаты могуць адбывацца ў Беларусі толькі пасьля таго, як урад краіны засьведчыць прагрэс у галіне правоў чалавека, перш за ўсё вызваліўшы ўсіх палітвязьняў», — пішуць аўтары ліста на адрас прэзыдэнта МФХ Рэнэ Фазэля.

Ліст падпісалі:

  • Нарвэскі Хэльсынскі камітэт,
  • Libereco — Партнэрства за правы чалавека (Нямеччына),
  • Östgruppen — швэдзкая ініцыятыва за дэмакратыю і правы чалавека,
  • Freedom House (ЗША),
  • арганізацыя «Правы чалавека ў Беларусі» (Нямеччына),
  • «Грамадзянская Беларусь» (Чэхія),
  • Харкаўская праваабарончая група,
  • Gefangenes Wort (Нямеччына),
  • Liberal International (Вялікабрытанія),
  • Info Belarus (Швэцыя)


а таксама эўрадэпутаты Марэк Мігальскі, Вэрнэр Шульц, Пэтэр Шцясны, дэпутаты Бундэстагу Мануэль Сарацын і Марылюіза Бэк, дэпутатка швэдзкага Рыксдагу Каралін Шыбэр.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG