Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Улады павысілі арэндную плату за сядзібу Таварыства беларускай мовы на 60 працэнтаў. Арганізацыя просіць прыхільнікаў дапамагчы матэрыяльна.

Сакратарыят ТБМ паведаміў, што паводле новага ўказа Лукашэнкі, з 1 красавіка кошт арэнды за сядзібу арганізацыі павысіўся на 60% і дасягнуў 9 мільёнаў 801 тысяча 600 руб. у месяц.

"Нягледзячы на шматлікія звароты грамадзян Беларусі ў адміністрацыю і кіраўніцтва спраў прэзыдэнта з просьбай пакінуць для ТБМ ільготны кошт арэнды, мы не атрымалі станоўчага адказу«,— зазначыў Сакратарыят ТБМ і выступіў з заклікам:

«Для таго, каб утрымаць сядзібу арганізацыі ў Менску ў гэтых умовах, нам неабходна штомесяц зьбіраць 10 мільёнаў беларускіх рублёў у выглядзе ахвяраваньняў і складак сяброў і прыхільнікаў ТБМ. Калі пяць тысяч прыхільнікаў роднай мовы ахвяруюць штомесяц усяго дзьве тысячы рублёў, наша арганізацыя не загіне і ў каторы раз прадэманструе сёньняшняй уладзе сваю годнасьць».

Рахунак ГА «ТБМ імя Францішка Скарыны» № 3015741233011 ў аддзяленьні № 539 ААТ «Белінвестбанка», код 739.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG