Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь — сярод найгоршых краін сьвету па свабодзе слова


фота Shutterstock

фота Shutterstock

Freedom House апублікавала справаздачу аб свабодзе прэсы ў 2012 годзе. Беларусь трапіла ў сьпіс самых горшых.

Першае месца ў сьвеце займаюць Нарвэгія і Швэцыя з самай свабоднай прэсай, далей ідуць некалькі краін Заходняй Эўропы і ЗША.

Найгоршымі краінамі для журналістаў названыя Беларусь, Куба, Эрытрэя, Экватарыяльная Гвінэя, Іран, Паўночная Карэя, Туркменістан, Узьбекістан — у іх, згодна са справаздачай, незалежных СМІ фактычна не існуе.

Месца Беларусі ў рэйтынгу за апошні год не зьмянілася - 193-е з 197 краінаў. З постсавецкіх краінаў горшая сытуацыя толькі ў Узьбекістане (195) і Туркменістане (196).

Расея, Азербайджан і Казахстан «выклікаюць асаблівую занепакоенасьць», прычым Расея фігуруе сярод аўтарытарных рэжымаў, якія актыўна душаць свабоду слова, нароўні з Кітаем і Іранам.

Месца Беларусі ў Індэксе свабоды прэсы (2010-2013), у дужках - агульная колькасьць краінаў:

2010 - 189 (196)

2011 - 190 (196)

2012 - 193 (197)

2013 - 193 (197)


XS
SM
MD
LG