Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША крытыкуюць Украіну за пірацтва


Гандлёвае прадстаўніцтва ЗША (USTR) назвала Ўкраіну буйным цэнтрам крадзяжу інтэлектуальнай уласнасьці.

Украінскі ўрад выкарыстоўвае вялікую колькасьць неліцэнзійнага праграмнага забесьпячэньня, больш, чым любая іншая краіна, гаворыцца ў дакладзе Гандлёвага прадстаўніцтва.

Выканальнік абавязкаў кіраўніка USTR Дземетрыос Маранціс заклікаў урад Украіны «хутка вырашыць праблемы, выяўленыя сёньня».

Гандлёвае прадстаўніцтва ЗША (USTR) — амэрыканскае ўрадавае агенцтва, якое займаецца распрацоўкай гандлёвага заканадаўства і каардынацыяй зьнешнегандлёвай палітыкі.

Штогадовы даклад, які выдаецца USTR, ўключае ў сябе сьпіс краінаў з найгоршымі, на думку амэрыканскіх экспэртаў, умовамі для абароны аўтарскіх правоў.

Уключэньне ў сьпіс не цягне за сабой наўпроставых санкцый, але можа стаць падставай для перагляду міждзяржаўных пагадненьняў і скасаваньню прэфэрэнцый у гандлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG