Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане – масавае атручэньне школьніц


Школьніцы ў шпіталі
Школьніцы ў шпіталі

Вучаніцы адной са школаў у сталіцы Аўганістану, Кабуле, патрапілі ў шпіталь з атручэньнямі.

Адзін з настаўнікаў расказаў аўганскай службе нашага радыё, што дзяўчатам стала кепска пасьля таго як яны адчулі пах нейкага газу ў клясе.

Паводле Міністэрства адукацыі Аўганістану, шпіталізавана 20 школьніц. Аднак доктар Кабульскага шпіталю Амін паведаміў агенцтву Ройтэрс, што агулам у шпіталь патрапілі 150 дзяўчат – 10 зь іх у крытычным стане. Паводле супрацоўнікаў шпіталю, яны маглі атруціцца і нейкім пітвом.

У мінулым былі выпадкі нападаў на вучаніц аўганскіх школ з боку тых, хто выступае супраць адукацыі для дзяўчат.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG