Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: санкцыянаваны першамай упершыню за 11 гадоў

У Берасьці адбылася санкцыянаваная ўладамі апазыцыйная дэманстрацыя, прымеркаваная да Міжнароднага дня салідарнасьці працоўных 1 траўня.

Коратка

Берасьцейскія дэмакратычныя актывісты кажуць, што упершыню з 2002 году ўдалося дабіцца дазволу ўладаў на дэманстрацыю. У іншых гарадах Беларусі падобныя акцыі забаранілі.

«Жыве Беларусь, Жыве Беларусь, Жыве Беларусь!» — такога скандаваньня на галоўнай плошчы Берасьця ня было ўжо болей дзесятка гадоў.

Заяўку на правядзеньне першамайскай дэманстрацыі падавала абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Як распавёў яе кіраўнік Ігар Маслоўскі, актывісты нават і не чакалі дазволу на акцыю. Але неспадзявана гарвыканкам задаволіў заяўку, упершыню за апошнія 11 гадоў

Арганізатар акцыі Ігар Маслоўскі: «Атрымліваецца парадокс — дзяржаўнае сьвята, а як жа яго сьвяткаваць? Апошні раз мы ўдзельнічалі проста ў агульнай калёне ў 2002 годзе, пасьля таго мясцовыя ўлады перасталі арганізаўваць святочныя шэсьці па цэнтральных вуліцах гораду. Тым ня меней, мы падавалі заяўкі на правядзеньне такіх шэсьцяў і атрымлівалі адмову. А сёньня — акцыя ўпершыню за гэтыя 11 гадоў».

Сацыял-дэмакраты заклікалі сваіх прыхільнікаў выйсьці пад лёзунгам «Годная праца — годны заробак» і прынесьлі на акцыю больш 20 партыйных сьцягоў: ружа на бед-чырвона-белы сьцягу.

Актывісты партыі БНФ прыйшлі з плякатамі супраць расейскай вайсковай базы ў Беларусі.

Кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ Зьміцер Шыманскі: «Мэта гэтай дэманстрацыі — найперш аб’яднаньне высілкаў грамадзян для адстойваньня сваіх правоў і выказваньне пратэсту супраць зьбядненьня насельніцтва і росту цэн. Як бачыце, мы стаім з плякатамі, партыя БНФ прыйшла сюды, каб выказаць пратэст супраць расейскіх вайсковых базаў на тэрыторыі Беларусі, супраць адсутнасьці магчымасьці народнага кантролю за ўладай, супраць неапраўданага росту коштаў на навучаньне для студэнтаў, супраць зьбядненьня мэдыцыны і гэтак далей. І, натуральна, для нас гэта — магчымасьць выказаць легальны пратэст.»

Таксама ў дэманстрацыі прынялі ўдзел сябры АГП, партыі левых «Справядлівы сьвет», кампаніі «Гавары праўду», незалежныя прафсаюзы.

Паводле арганізатараў, у дэманстрацыі прынялі ўдзел блізу 200 чалавек.

Пасьля гэтага людзі прынялі ўдзел у афіцыйных мерапрыемствах, якія адбываліся ў парку імя 1 траўня.

Затрыманьняў і інцыдэнтаў у часе акцыі не адбылося. Шэсьце суправаджалі міліцыянты, супрацоўнікі ДАІ. Асобы ў цывільным здымалі мерапрыемства на відэа.
17:30 1.5.2013
14:33 1.5.2013
Берасьцейскія дэмакратычныя актывісты кажуць, што упершыню з 2002 году ўдалося дабіцца дазволу ўладаў на дэманстрацыю. У іншых гарадах Беларусі падобныя акцыі забаранілі. .

12:04 1.5.2013
Дэманстрацыя скончылася, людзі пачалі разыходзіцца. Шэсьце дайшло да плошчы Леніна да аблвыканкаму, дзе арганізатары акцыі раздалі інтэрвію. З прамовай выступіў кіраўнік мясцовай філіі БСДП(Г) Ігар Маслоўскі. Па падліках арганізатараў дэманстрацыі, у ёй прынялі ўдзел каля 200 чалавек. Людзі прыходзілі сем’ямі разам з дзецьмі.

Луналі бел-чырвона-белыя сьцягі, партыйныя сацыял-дэмакратычныя, а таксама сьцягі камуністычныя і БССР.

Затрыманьняў не было. Міліцыя і людзі ў цывільным з камэрамі суправаджалі і здымалі дэманстрантаў на працягу шэсьця.
11:18 1.5.2013
Плякат аднаго з удзельнікаў акцыі

Плякат аднаго з удзельнікаў акцыі

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG