Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: ёсьць доказы ўжываньня хімічнай зброі ў Сырыі


Барак Абама (архіўнае фота)
Барак Абама (архіўнае фота)

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Вашынгтон мае доказы таго, што ў Сырыі ўжывалася хімічная зброя. Разам з тым ён сказаў, што яшчэ недастаткова фактаў для крокаў у адказ.

На прэсавай канфэрэнцыі ў Белым доме Абама паўтарыў сваю ранейшую заяву аб тым, што факт прымяненьня хімічнай зброі ў Сырыі зьмяніў бы сытуацыю. Ён дадаў, што для прыняцьця рашэньняў у галіне бясьпекі і разгляду імавернасьці дадатковых дзеяньняў, ён хацеў бы з упэўненасьцю абапірацца на факты.

Прэзыдэнт ЗША паведаміў, што даў даручэньне Пэнтагону разгледзець некалькі варыянтаў магчымага разьвіцьця падзей - на выпадак, калі будуць устаноўленыя факты прымяненьня рэжымам Башара Асада хімічнай зброі супраць цывільнага насельніцтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG