Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці пабудуюць “Бульбаш-хол” у Курапатах? Вы можаце браць удзел у эфіры па тэлефонах: 266 39 52 (Менск, аўтаадказьнік) або 375 296 514 204 (жывы эфір, студыя).

Госьць эфіру — палітычны аглядальнік Віталь Портнікаў. Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбуры вырашыў, што зьняволеньне экс-прэм’еркі Ўкраіны Юліі Цімашэнкі ў 2011 годзе было парушэньнем правоў чалавека. Якім будзе адказ Украіны на гэтае рашэньне? Ці ведаюць у суседняй краіне пра беларускіх палітвязьняў? Ці стане расейская мова некалі афіцыйнай ва Ўкраіне?

Як Беларусь у апошнія гады адказвае на рашэньні міжнародных інстытутаў датычна парушэньня правоў беларускіх грамадзянаў?

Аляксандар Лукашэнка ня супраць пабудовы другой АЭС у Беларусі. Пра гэта ён заявіў падчас выступу перад студэнтамі ў Менску. Ці маральна і эканамічна мэтазгодна будаваць АЭС у пацярпелай ад Чарнобылю краіне?

Агляд гучных карупцыйных справаў супраць беларускіх чыноўнікаў.
XS
SM
MD
LG