Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра АЭС, «Эўрабачаньне» і «Гомсельмаш»


Аляксандар Лукашэнка (архіўнае фота)
Аляксандар Лукашэнка (архіўнае фота)

Сёньня кіраўнік дзяржавы выступіў перад студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага унівэрсытэту (БАТУ). Ён заявіў, што збудаваў бы і другую АЭС у Беларусі, каб былі сродкі, выказаў меркаваньне, што Беларусь ніколі не пераможа на конкурсе «Эўрабачаньне» і распавёў пра небясьпеку галодных бунтаў.

Пра галодныя бунты

Лукашэнка падкрэсьліў, што з усіх відаў бясьпекі краіны харчовая мае асаблівае значэньне, а галодныя бунты — гэта вялікая небясьпека для любой дзяржавы і трагедыя для грамадзтва.

У сувязі з гэтым ён нагадаў пра 90-я гады, калі часам нават у Менску запасаў мукі для выпечкі хлеба заставалася ўсяго на 2-3 дня, а харчовыя тавары ў крамах разьмяркоўваліся па талёнах.

«Менавіта тады мы пераканаліся ў абсурднасьці рэкамэндацый тых замежных і мясцовых экспэртаў, якія сьцьвярджалі, што не трэба разьвіваць сваю сельскую гаспадарку, а лепш закупляць замежную прадукцыю. Але харчовая залежнасьць — гэта кабала і беспрасьветны тупік», — адзначыў Лукашэнка.

Пра аб’яднаньне «Гомсельмашу» і «Ростсельмашу»

Паводле кіраўніка дзяржавы, расейскі бок не сьпяшаецца выказаць сваё меркаваньне з нагоды прапановы Беларусі аб аб’яднаньні «Гомсельмашу» і «Ростсельмашу».

«Калі б мы ўзялі пад кантроль гэтае прадпрыемства, мы ўзялі б пад кантроль увесь расейскі рынак», — сказаў Лукашэнка.

«Адкуль нарадзілася гэтая ідэя? Вы чуеце, як на нас сёньня ціснуць: аддай тое прадпрыемства, прадай гэта. Я, як толькі магу, супраціўляюся. А дзе мы маглі б аб’яднаецца, там нам не хочуць плаціць нармальныя грошы», — заявіў ён.

Эўрабачаньне: «усё гэта фікцыя»

«Я, можа быць, больш, чым вы, перажываю за гэты конкурс, хоць выдатна разумею і ўсьведамляю ўсё, што там адбываецца, для многіх з вас гэта ўтоена. Я ведаю, што гэта абсалютна неаб’ектыўны конкурс, — заявіў Лукашэнка. — Любая дзяржава, калі трэба, можа табе даць любы бал, і ўсё, што вы бачыце з экрану, гэтыя балы і гэтак далей — усё гэта фікцыя, шоў».

Паводле кіраўніка Беларусі, краіне, каб перамагчы, трэба паказаць нешта надзвычайнае: «Гэты конкурс не зусім аб’ектыўны, і для нас, беларусаў, перамагчы — гэта вышэй за ўсё. Ня ведаю, што павінна адбыцца, каб добра выступіць».

Ён сказаў, што кампазыцыя прадстаўніцы Беларусі на конкурсе Алены Ланской – «адна з лепшых, якія я бачыў», і што ў яе ёсьць усё, каб добра выступіць.

«Хацеў бы пабудаваць другую АЭС»

«Калі б была магчымасьць другую атамную станцыю пачаць будаваць, то я б абавязкова пачаў яе будаваць. Але пакуль у мяне няма ні генпадрадчыка, ні грошай, ні краіны, якая б выдзеліла крэдыт для будаўніцтва», — адзначыў Лукашэнка.

Паводле яго «наша станцыя і расейская станцыя ў Калінінградзе — гэта костка ў горле Эўразьвязу і прыбалтыйскім дзяржавам. Яны спазьніліся, у іх ужо не атрымаецца пабудаваць сваю станцыю, яны ўжо нам не канкурэнты і ім прыйдзецца купляць нашу электраэнэргію і расейскую».

У сувязі з гэтым, паводле яго слоў, «ідзе канкурэнтная барацьба, і яны нашу „пятую калёну“ настройваюць на тое, каб змагацца супраць будаўніцтва нашай АЭС».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG