Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча другую АЭС


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

«Калі б была магчымасьць другую атамную станцыю пачаць будаваць, то я б абавязкова пачаў яе будаваць», — заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, наведваючы Беларускі дзяржаўны агратэхнічны ўнівэрсытэт.

«Але пакуль у мяне няма ні генпадрадчыка, ні грошай, ні краіны, якая б выдзеліла крэдыт для будаўніцтва», — сказаў кіраўнік краіны.

Камэнтуючы крытыку, якая гучыць з нагоды будаўніцтва беларускай АЭС, ён заявіў, што «гэта ўсё праплачана».

«Наша станцыя і расейская станцыя ў Калінінградзе — гэта костка ў горле Эўразьвязу і прыбалтыйскіх дзяржаў. Яны спазьніліся, у іх ужо не атрымаецца пабудаваць сваю станцыю, яны ўжо нам не канкурэнты, і ім прыйдзецца купляць нашу электраэнэргію і расейскую. Эўразьвяз хоць і мае лішкі электраэнэргіі, але яна даражэйшая. Тым жа немцам ня будзе куды прадаваць гэтую электраэнэргію. Ідзе канкурэнтная барацьба, і яны нашу пятую калёну настройваюць на тое, каб змагацца супраць будаўніцтва нашай АЭС», — цытуе Інтэрфакс кіраўніка Беларусі.

Акрамя таго, Лукашэнка адзначыў, што «мы акружаныя ланцугом атамных станцыяў, мы ўжо жывем у гэтай небясьпечнай зоне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG