Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскі суд па правах чалавека адкажа на скаргу Цімашэнкі


Юлія Цімашэнка

Юлія Цімашэнка

Суд па правах чалавека ў Страсбуры можа абвесьціць сваё рашэньне на скаргу Юліі Цімашэнкі ў аўторак.

У прыватнасьці Страсбурскі суд разглядае ўмовы ўтрыманьня Цімашэнкі пад вартай.

Былая прэм’ер-міністар Украіны адбывае пакараньне ў 7 гадоў пазбаўленьня волі.

У кастрычніку 2011-га суд прызнаў Цімашэнку вінаватай у перавышэньні службовых паўнамоцтваў у часе перамоваў па пастаўках расейскага газу.

Цімашэнка кажа, што ўрад прэзыдэнта Віктара Януковіча сфальшаваў справу і трымае яе ў нечалавечых умовах.

Украінскія ўрадавыя юрысты называюць такія абвінавачваньні беспадстаўнымі.

Справа Цімашэнка стала прычынай пагаршэньня стасункаў Украіны і Захаду.
XS
SM
MD
LG