Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Шпіён» Андрэй Гайдукоў знаёміцца са сваёй справай


Турма КДБ ў Менску, дзе сядзіць Гайдукоў

Турма КДБ ў Менску, дзе сядзіць Гайдукоў

Вольга Гайдукова, маці зьняволенага, паведаміла, што сын пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы. Пра гэта яна ўведала ад адваката.

Наваполацкага моладзевага актывіста Гайдукова, вінавацяць у «здрадзе дзяржаве».

Вольга Гайдукова кажа, што падрабязнай інфармацыі ў яе няма.

Андрэй Гайдукоў, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, па-ранейшаму піша лісты дадому, але ў іх нічога няма пра акалічнасьці ягонай справы.

Былога апэратара наваполацкага «Нафтану» трымаюць пад вартай ужо паўгода. Штомесяц сьледчыя Віцебскай абласной управы КДБ працягваюць тэрмін сьледзтва, апошні мусіць скончыцца 8 траўня.

Аднак Вольга Гайдукова ня ведае, чаго чакаць: або тэрмін сьледзтва працягнуць зноў, або сына адпусьцяць, або адбудзецца суд.

Андрэя Гайдукова, удзельніка некалькіх апазыцыйных акцый і выбарчых кампаній, у тым ліку ў складзе каманды Андрэя Саньнікава, ініцыятара стварэньня наваполацкай суполкі «Саюз маладых інтэлектуалаў», затрымалі 8 лістапада.

Затрыманьне адбылося ў Віцебску, паводле зьвестак прэсавай службы КДБ, «падчас закладкі тайніка са зьвесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спэцслужбы».

Родныя і сябры Гайдукова тлумачаць ціск з боку КДБ ягонай грамадзкай актыўнасьцю. І згадваюць неаднаразовыя гутаркі «з людзьмі ў цывільным», якія пагражалі хлопцу «непрыемнасьцямі» за адкрытую дэманстрацыю апазыцыйных поглядаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG