Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды: каралева Беатрыкс сыходзіць


Галяндзкая каралева Беатрыкс афіцыйна адрачэцца ад трону ў аўторак.

75-гадовая Беатрыкс 33 гады была каралевай Нідэрландаў.

Беатрыкс падпіша паперы, што перадае карону старэйшаму сыну Вільяму-Аляксандру.

Ён стане першым каралём Нідэрландаў ад 1890 году.

На ўрачыстай цырымоніі з нагоды перадачы кароны будуць прысутнічаць 2 тысячы гасьцей

Чакаецца, што падзея зьбярэ ў Амстэрдаме больш за мільён турыстаў.

За бясьпеку будуць адказваць 10 тысячаў паліцэйскіх.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG