Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень працы, гадавіна першай перадачы Радыё Свабода і ўступленьня ў Эўразьвяз краінаў Цэнтральнай Эўропы


Першы будынак Радыё Вызваленьне ў Мюнхене.

Першы будынак Радыё Вызваленьне ў Мюнхене.

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Менску афіцыйны мітынг з нагоды Дня працы пройдзе 1 траўня ў парку імя Янкі Купалы. Пачатак ў 11.30. Арганізатары – сталічныя ўлады і афіцыйная Фэдэрацыя прафсаюзаў.

Прадстаўнікі левых палітычных сілаў Беларусі плянуюць правесьці мітынг у абарону правоў працоўных у парку імя 50-годзьдзя Вялікага Кастрычніка. Ініцыятарамі правядзеньня мітынгу сталі партыя «Зялёныя», партыя левых "Справядлівы сьвет", сацыял-дэмакратычная партыя "Грамада" і аргкамітэт па стварэньні Беларускай партыі працы.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1576 — Стэфан Баторы стаў каралём Рэчы Паспалітай.

1707 - Аб'яднаньне Шатляндыі з Англіяй (Англа-шатляндзкая унія), ўтварэньне Вялікабрытаніі.

1710 - Салдаты расейскага цара Пятра І узарвалі Полацкі Сафійскі сабор.

1832 – Закрыцьцё рэскрыптам расейскага імпэратара Мікалая I Віленскага унівэрсытэту.

1951 – Першая перадача Радыё Свабода (Радыё «Вызваленьне») з Мюнхэну

1969 - У Гомелі заснаваны унівэрсытэт

2004 — Да Эўрапейскага Зьвязу далучыліся 10 новых краінаў: Вугоршчына, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славаччына, Славенія, Чэская Рэспубліка, Эстонія.

У гэты дзень нарадзіліся:

1906 — Аляксандра Бэргман, дзяячка камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, гісторык, публіцыст.

1915 — Іван Любачка, настаўнік, гісторык, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

1931 — Алесь Салавей, беларускі паэт.

1931 — Алег Лойка, беларускі паэт, крытык і перакладнік.

1981 — Аляксандар Глеб, беларускі футбаліст.

ЦЫТАТА ДНЯ

«Я пастаўлены ўладарыць над людзьмі, а не над іх сумленьнем».
Кароль Стэфан Баторый - у адказ на патрабаваньне вярнуць пратэстантаў у каталіцтва.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG