Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2014 годзе Расея паставіць у Беларусь «С-300»


Гэта будзе зроблена на падставе пагадненьня аб адзінай сыстэме супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расеі.

Паводле словаў дарадцы расейскай амбасады ў Менску Валерыя Бандарэнкі, «з мэтай выкананьня закладзеных у гэтым дакумэнце палажэньняў расейскі бок, па дамоўленасьці зь беларускімі партнэрамі, у 2014 годзе паставіць чатыры дывізіёны зэнітных ракетных комплексаў «С-300» з наяўнасьці Мінабароны Расеі»,— цытуе расейскага дыплямата Інтэрфакс.

Бандарэнка таксама адзначыў, што «галіна ваеннага супрацоўніцтва, несумненна, зьяўляецца надзвычай важным складнікам двухбаковых стасункаў Расеі і Беларусі, паколькі закранае пытаньні абараназдольнасьці і бясьпекі абедзьвюх дзяржаў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG