Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сядзіце менш!


Усе ведаюць, што сядзячая праца перад кампутарам у офісе — некарысная для здароўя. Але ня ўсе ведаюць, што можна гэты лад жыцьця зьмяніць на больш рухомы і здаровы, не мяняючы працы, а ўсяго толькі здабываючы некаторыя новыя звычкі.

Вось некалькі дробных парадаў амэрыканскіх экспэртаў у пытаньнях здаровага ладу жыцьця, як менш сядзець і больш рухацца:

1. Гаварыце па тэлефоне стоячы або прагульваючыся. Дзеля гэтага вам трэба завесьці ў офісе бяздротавы тэлефон або тэлефон з доўгім дротам.

2. Пасьля кожнага падмацунку старайцеся пайсьці на кароткую прагулку або пахадзіце бяз дай справы па офісе.

3. У рэстаране выбірайце месцы не пры століку, а пры бары. Не сядайце поўнасьцю на баравы зэдлік, а дазвольце, каб цяжар вашага цела падтрымлівалі таксама вашы ногі.

4. Калі ідзяце паглядзець нейкі канцэрт або масавае мерапрыемства на вольным паветры, не бярыце з сабою ніякага крэсла, ні раскладнога, ні іншага.

5. Замест таго, каб кантактаваць з калегамі на працы праз тэлефон або скайп ці электронную пошту, схадзіце ў іхны офіс асабіста.

6. Стварыце сабе некалькі «розных працоўных месцаў». Усе яны могуць быць пры тым самым стале ў вашым офісе — ідэя заключаецца ў тым, каб ваша цела на працягу дня мяняла пазыцыі. Напрыклад, трымайце патрэбныя вам тэчкі, кніжкі і дакумэнты ў іншым месцы, чым тое, дзе стаіць ваш кампутар. Стварыце сабе месца, дзе можна стаяць падчас працы. Няблага таксама стварыць сабе сядзячае месца на ўзроўні падлогі, на якім можна пачытаць папяровыя дакумэнты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG