Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Актывіста БХД выклікаюць у КДБ


Алег Аксёнаў

Алег Аксёнаў

Алегу Аксёнаву сёньня раніцай прынесьлі позву. Ён мусіць прыбыць у КДБ а 14-й гадзіне.

У позьве напісана, што ён павінен зьявіцца да супрацоўніка КДБ Андрэя Махунова для правядзеньня «наглядных дзеяньняў».

Актывіст БХД Аксёнаў стаіць на прафіляктычным уліку ў КДБ. Ён судзіўся з гэтай арганізацыяй, каб яго зьнялі з прафіляктычнага ўліку, бо лічыў, што яго паставілі на ўлік незаконна, з-за таго, што ён выступае ад імя незарэгістраванай арганізацыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
XS
SM
MD
LG