Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Быхаве зьявіцца вуліца Стральцова


Барыс Стральцоў

Барыс Стральцоў

Быхаўскі райвыканкам разглядае пытаньне аб перайменаваньні да Дня беларускага пісьменства адной з вуліц гораду і прысваеньні ёй імя пісьменьніка і журналіста Барыса Стральцова.

Як паведаміла БелаПАН намесьнік старшыні Быхаўскага райвыканкаму Нэлі Шунькіна, пакуль канчаткова ня вырашана, якая менавіта вуліца будзе насіць імя выбітнага ўраджэнца раёну. Сярод варыянтаў — вуліца Рэвалюцыйная, яна ня вельмі доўгая, але выходзіць у цэнтар гораду. Разьмешчаныя на ёй будынкі будуць задзейнічаныя ў мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў Быхаве ў верасьні.

Да верасьня, паабяцала Шунькіна, пытаньне зь перайменаваньнем, як і зь месцам разьмяшчэньня памятнай дошкі, прысьвечанай Стральцову, будзе вырашана. Паводле яе слоў, на выраб дошкі сабрана каля 11 млн рублёў.

У той жа час адназначна не плянуецца пераназываць галоўную вуліцу гораду — вуліцу Леніна, нягледзячы на адсутнасьць якіх-колечы непасрэдных адносін апошняга да гісторыі Быхава.
XS
SM
MD
LG