Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магутны выбух у цэнтры Прагі (фота)


Параненыя людзі пакідаюць месца выбуху
Параненыя людзі пакідаюць месца выбуху

У панядзелак адбыўся магутны выбух у доме ў цэнтры Прагі, каля кавярні «Славія» на ўзьбярэжжы ракі Влтавы.


Гук а 10 гадзіне раніцы быў чуваць ва ўсім гарадзкім цэнтры, вокны ў будынках павыляталі ў радыюсе некалькіх дзясяткаў мэтраў ад эпіцэнтру выбуху.

Будынак належыць праскай кінаакадэміі (FAMU). Паводле ратавальнікаў, каля 40 чалавек паранена. Ідзе пошук людзей пад заваламі, дзе могуць знаходзіцца ахвяры. Пацярпелым ад выбуху гарадзкія ратавальныя службы аказваюць дапамогу.

Аб прычынах здарэньня пакуль невядома. Магчыма гаворка ідзе аб выбуху бытавога газу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG