Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: 10 спадарожнікавых каналаў засталіся без ліцэнзіяў


Улады Іраку прыпынілі дзеяньні ліцэнзі тэлеканалу Al-Jazeera і дзевяці іншых спадарожнікавых каналаў.

Іракскія чыноўнікі абвінавацілі тэлеканалы ў заахвочваньні гвалту і сектанцве.

Муджахід Абу аль-Град, прадстаўнік камісіі ў справе СМІ, заявіў: адкліканьне ліцэнзіяў адзначае «спыненьня іх працы ў Іраку, таму яны ня могуць асьвятляць падзеі ў Іраку».

Al-Jazeera пакуль не атрымала афіцыйнага паведамленьне пра тое, што ліцэнзія адкліканая.

Улады Іраку вырашылі спыніць працу тэлеканалаў пасьля таго, як болей за 180 чалавек загінулі ў выніку хвалі гвалту, якая пачалася пасьля сутыкненьняў паміж сіламі бясьпекі і суніцкімі пратэстоўцамі на поўначы Іраку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG