Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Марсе здымуць рэаліці-шоў з удзелам першых каляністаў


У пачатку гэтага тыдня (21 красавіка) прыватны касьмічны праект, які мае на мэце заснаваць першую пастаянную калёнію на Марсе пачаў адбор удзельнікаў пажыцьцёвай экспэдыцыі на плянэту.

Яшчэ да пачатку афіцыйнага адбору патэнцыйныя ўдзельнікі ўжо падалі больш за 10 тысяч заявак. Да ліпеня 2013 арганізацыя разьлічвае сабраць каля мільёну заявак у выглядзе відэаролікаў працягласьцю ў адну хвіліну.

Падаць заяўку могуць і чытачы Радыё Свабода тут.

Да ліпеня 2015 году арганізатары адбяруць 24 кандыдатаў у астранаўты, наступныя сем гадоў будуць рыхтавацца да будучага палёту ў камандах па чатыры чалавекі. Кошт першага палёту праект Mars One ацэньвае прыкладна ў 6 мільярдаў даляраў. Большую частку гэтай сумы арганізатары разьлічваюць прыцягнуць праз продаж правоў на трансьляцыю глябальнага рэаліці-шоў, якое пачнецца ўжо на этапе адбору ўдзельнікаў.

Праект, заснаваны ў Нідэрляндах, ставіць сваёй задачай да 2023 ажыцьцявіць пілятаваную экспэдыцыю на Марс. Чатыры астранаўты праекту стануць першымі марсіянскімі каляністамі і правядуць рэшту жыцьця ў марсіянскім селішчы, якое будзе пабудавана для іх аўтаматамі, дасланымі на Марс загадзя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG